Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.02.2018

Дзень роднай мовы "З любоўю да роднага слова”

  21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Такое свята - чарговая нагода для кожнага з нас яшчэ раз задумацца аб лёсе сваёй роднай мовы і часцей размаўляць на ёй.

  Беларуская мова вельмі прыгожая і мілагучная. Гэта мова нашых лясоў, гаёў і рэк. Гэта мова мірнага блакітнага неба і яркага сонейка.

 Усе мерапрыемствы 24 лютага 2018 года  ў ДУА “Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Г.А.Худалеева” праводзіліся пад дэвізам “З любоўю да роднага слова”. Вучні ўдзельнічалі ў розных творчых спаборніцтвах, конкурсах, гульнях, акцыях і выставах.

 У пачатковай школе прайшла віктарына “Скарбы роднай мовы”. У госці да дзяцей завітаў Несцерка, які падрыхтаваў для прысутных загадкі, цікавыя пытанні пра родны край. Дзеці ў адказ чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, інсцэніравалі казкі.

 Тое, што вучні нашай установы адукацыі добра ведаюць родную мову, паказала інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Мой родны кут”, якая праводзілася ў V-VIII класах. Удзельнікі гульні прадэманстравалі добрыя веды пра Беларусь, пра яе славутых людзей. Хархалёў Аляксей, вучань 7 класа, здзівіў усіх прысутных цудоўным веданнем гісторыі, традыцый і культуры Бацькаўшчыны.

  Вучні IX-XI класаў пісалі дыктоўку “Знаўцы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, дзе лепшы вынік паказалі вучні 11 класа Царэнка Уладзіслаў і Мялешкіна Ала - пастаянныя ўдзельнікі і неаднаразовыя пераможцы раённых алімпіяд.

  У ходзе мерапрыемстваў нехта, напэўна, адкрыў для сябе штось новае і невядомае. Але самае важнае, што ў многіх з’явілася жаданне чытаць і  перачытваць творы беларускіх аўтараў, размаўляць на роднай мове.

 Вучні старэйшых класаў працягвалі працу над праектам “Дарогамі памяці”. Старшакласнікі вывучалі дакументы, матэрыялы школьнага музея баявой славы, асабістых архіваў і другія крыніцы, якія адлюстроўваюць гісторыю беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі малой радзімы.

Фрагменты мерапрыемстваў

Разделы сайта