Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.06.2019

Працоўнае лета 2019

Лета – гэта не толькі перыяд аздараўлення і адпачынку. Многія маладыя людзі разлічваюць правесці час канікул з максімальнай карысцю, адчуць сябе больш самастойнымі і зарабіць свае ўласныя грошы. Такую магчымасць ім дасць праца ў  лагерах працы і адпачынку, а таксама індывідуальнае працаўладкаванне на перыяд летняга адпачынку. Навучэнцы Паўлавіцкай сярэдняй школы імя Г.А.Худалеева не прывыклі сядзець на месцы. Гэтым летам ва ўстанове адукацыі дзейнічае аздараўленчы лагер працы і адпачынку “Факел”, сфарміраваны з ліку падлеткаў старэйшых класаў, аздараўленчы лагер дзённага знаходжання “Дружба” на 35 месцаў,  які наведваюць выхаванцы з першага па восьмы клас,  і перасовачны палатачны лагер на 10 месцаў. Такім чынам праводзяць лета з карысцю  амаль 70% навучэнцаў. 

     Многія з іх імкнуцца паказаць, што здольны атрымаць працоўныя навыкі і, вядома, зарабіць свае першыя грошы.  Правесці лета за працай пажадалі 15 старшакласнікаў,  сярод якіх 10 дзяўчат і 4 юнакі. Падлеткі працуюць у якасці падсобных рабочых на базе КСУП “Чырвоны баец”. Іх задача — навядзенне чысціні на зернетаку, у складскіх памяшканнях.

       Для многіх з іх гэта першы працоўны вопыт, але па выглядзе і настроі навучэнцаў не скажаш, што ім цяжка – наадварот, яны вельмі бадзёрыя, вясёлыя і  энергічныя. Уся працоўная дзейнасць строга рэгламентуецца. З кожным падлеткам заключаны дагавор падраду, згодна з якім будуць выплачаны грашовыя сродкі – у залежнасці ад аб’ёму выкананых работ. Такім чынам, у навучэнцаў ёсць стымул для таго, каб працаваць, і яны пачынаюць рэальна усведамляць цану кожнага заробленага асабістай працай рубля. 

      Кожны дзень у лагеры мае сваю тэму, у рамках якой арганізоўваюцца адпаведныя выхаваўчыя хвіліны па розных кірунках: пазнавальная, творчая, фізкультурна-аздараўленчая, камунікатыўная, гульнявая  дзейнасць; выхаванне каштоўнасных адносін да здароўя, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця.

     У плане работы лагера знайшла адлюстраванне тэматыка Года малой радзімы: штодня праводзяцца інфармацыйныя хвілінкі па вывучэнні гісторыі і ікультуры роднага краю.

     Маладыя людзі ў лагеры не толькі працуюць і зарабляюць грошы, але і праходзяць аздараўленне. Для іх арганізавана здаровае трохразовае харчаванне. Кожны дзень на стале вітамінныя салаты са свежай гародніны, смачныя супы, фрукты і салодкія ласункі.

 

Ала Макаронак,

выхавальнік аздараўленчага лагера

працы і адпачынку “Факел”

Разделы сайта