Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.02.2020

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

 “Спачатку было слова…!” Пад такой назвай адбыўся “Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе. Гэта не толькі свята мовы і літаратуры, але і роднай культуры. І таму ў школе заўсёды хочацца правесці такія мерапрыемствы, каб дапамагчы кожнаму праявіць інтэлектуальныя магчымасці і творчыя здольнасці.

 Сформіраваўшы спецыяльны штаб падрыхтоўкі тыдня, склалі план работы, размеркавалі абавязкі. Некаторыя дэталі тыдня разам з арганізатарамі трымалі ў сакрэце. Вучні, знаходзячыся ў арэоле таямнічасці, загадкавасці, працавалі з натхненнем, праяўлялі большую ініцыятыву.

 Так у школе прайшлі такія мерапрыемствы, як інтэрактыўная віктарына “Чароўны квадрат” для вучняў 5-7 класаў, дзе дзеці падарожнічалі па карце Беларусі, пазнаёміліся з беларускімі гульнямі “Работнікі” і “Паясы”, чыталі вершы і адгадвалі, што ляжыць у “таямнічай скрыні”. Вучні 9 класа падрыхтавалі прэзентацыю “Вучоныя Беларусі”, дзе навучэнцы школы даведаліся пра выдаючых вучоных Беларусі і іх дасягненнях.

  Гульня “Шчаслівы выпадак”, прысвечаная творчасці У.Караткевіча адбылася сярод вучняў 6-7 класаў. Каб даведацца прозвішча пісьменніка вучням патрэбна было выканаць заданні і разгадаць крыжаванку, з чым яны паспяхова справіліся і болей даведаліся пра жыццё і творчасць знакамітага пісьменніка-юбіляра.

  У час правядзення гульні-віктарыны “Пазл па-беларуску” былі скарыстаны розныя віды дзейнасці: мазгавы штурм, бліц-апытванне, інсцэніроўка. Выконваючы простыя і адначасова займальныя заданні, дзеці паступова збіралі пазл - герб Кіраўскага раёна. У гэтай віктарыне не было пераможцаў і пераможаных. Усе рабілі адну справу. Вучні 11 класа паказалі свае веды ў інтэлектуальнай гульні “На хвалях літаратуры і мовы”.

 Завяршаючым днём стала квэст-гульня “З родным словам па жыцці”. Прымалі ўдзел вучні 6-9 класаў, дзе старшакласнікі з’яўляліся мадэратарамі квэста. Удзельнічалі тры каманды, дзе кожная атрымала маршрутны ліст. На кожным пункце маршруту каманды выконвалі прапанаваныя заданні, атрымлівалі за гэта балы, якія заносіліся мадэратарамі ў маршрутныя лісты і замацоўваліся подпісамі. Цікава і весела на прыпынку “Рухальная сіла”, вучні з дапамогай жэстаў і мімікі паказвалі фразеалагізмы, а потым іх тлумачылі. На прыпынку “Нельга забыць” дзеці адказвалі на пытанні, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной.

  Усе мерапрыемствы былі займальныя, цікавыя і змястоўныя, а галоўнае выхоўвалі ў вучняў любоў да роднага слова, гонар за сваю Радзіму - Беларусь. Хай заўсёды гучыць мова роднай зямлі, мова беларускага народа. 

                                                   Святлана Рыняк, настаўнік беларускай мовы і літаратуры                        Паўлавіцкай сярэдняй школы імя Г.А.Худалеева

Фрагменты мерапрыемстваў

Разделы сайта