Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2020

Праздничная программа ко Дню защитника Отечества «Готов служить Отечеству!»

Свята 23 лютага – гэта свята тых, хто стаіць на варце Радзімы, хто ўжо прайшоў ваенныя дзеянні. Гэта свята сапраўдных мужчын – смелых і адважных, лоўкіх і надзейных. А яшчэ гэта свята хлапчукоў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны.

У рамках раённай акцыі “Да абароны Радзімы гатоў!” напярэдадні свята ў нашай установе адукацыі адбыліся спатрыўна-забаўляльныя спаборніцтвы “Гатоў служыць Радзіме!”. Удзельнічалі ўсе хлапчукі з 5 па 11 класы. На старт выйшлі дзве зборныя каманды. Ні ўзрост удзельнікаў, ні іх спартыўная падрыхтоўка не мелі вялікага значэння. Галоўная ўмова конкурсу – праверыць сябе на моц і вынослівасць, кемлівасць і знаходлівасць. Пагэтаму з якімі вынікамі каманды прыйдуць да фінішу, залежала толькі ад іх згуртаванасці і арганізаванасці.

Ужо з першых конкурсаў “Рота! Пад’ём!”, “Страявая падрыхтоўка”, пачалася ўпартая барацьба паміж камандай “Т-34” і камандай “Танкісты”. Хваляванне, няўпэўненасць, якія прысутнічалі ў камандах напачатку спаборніцтваў, кудысьці прапалі, дзякуючы падтрымцы балельшчыкаў. Потым былі такія конкурсы, як “Пераправа”, “Юны повар”, “Рукапашны бой”, “Лепшы вадзіцель танка”, “Сувязісты”, “Данясенне ў штаб” і іншыя. Усе конкурсы праходзілі ў напружанай барацьбе. Гледачы і балельшчыкі сачылі за ходам падзей і вельмі хваляваліся. Спартыўны задор, жаданне дабіцца перамогі для сваёй каманды захоплівалі ўдзельнікаў спаборніцтваў настолькі, што яны нават не заўважалі таго, што адбывалася вакол. Усе імкнуліся прыйсці да фінішу першымі. Журы ж часам вельмі складана было вызначыць пераможцаў у тым ці іншым конкурсе. Аднак фартуна ўсміхнулася камандзе “Т-34”.

 Будучыя абаронцы нашай Радзімы зразумелі: каб заваяваць перамогу – мала быць проста фізічна моцнымі. Неабходна пры гэтым валодаць мэтанакіраванасцю, сілай волі, быць арганізаванымі,спрытнымі, лоўкімі і знаходлівымі.

 Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя, маладосці. А шчаслівыя ад захаплення вочы дзяцей – лепшая ўзнагарода ўсім арганізатарам свята.

 

Ала Макаронак,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Г.А.Худалеева”

Фрагменты спаборніцтваў

Разделы сайта