Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.11.2020

Оздоровительный лагерь "Дружба"

Без сумненняў, канікулы – гэта выдатна! Кожнае дзіця з нецярпеннем чакае, калі наступіць час адпачыць, расслабіцца, пагуляць... І каб восеньскія канікулы прайшлі весела, цікава і незвычайна, калектыў педагогаў нашай школы пастараўся разнастаіць вольны часхлопчыкаўі дзяўчынак.. Для 10 дзяцей расчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер дзённага знаходжання "Дружба" пры ДУА "Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Г. А. Худалеева".

Кожны дзень быў прысвечаны пэўнай тэме,не падобны на папярэдні і напоўнены яркімі ўражаннямі.

Першы дзень пад назвай “Дзень здароўя і спорту” дзецям запомніцца гульнёвай праграмай “Я па вуліцы іду”, спартыўным святам “Малыя алімпійскія гульні”. Закончыўся дзень : конкурсна-забаўляльнай праграмай “Разам – весела!”

У “Дзень чароўнай казкі” з выхаванцамі лагера ўсе мерапрыемствы праводзіліся ў гульнёвай форме: віктарына “Па старонках любімых казак”, “Востраў скарбаў”, “Я ведаю!”

Вельмі цікава прайшоў трэці дзень пад назвай “Дзень вясёлых майстроў”. Дзеці пабывалі на ўроку фінансавай граматнасці “Пагаворым пра грошы”, пазнаёміліся з прафесіяй скульптара і мастака: ляпілі з салёнага цеста фігуркі звяроў, сушылі іх, а потым размалёўвалі.

“Дзень падарожжаў” пакінуў незабыўные ўражанні ад завочнага падарожжа ў Белавежскую пушчу.  У “Дзень роднага краю” дзеці чыталі вершы, малявалі родныя краявіды. І закончылася змена “Днём дружбы”, дзе кожны павінен быў паказаць свае таленты на конкурсна-гульнёвай праграме, прысвечанай закрыццю лагера.  Былі тут і спаборніцтвы на сілу і лоўкасць, і малюнкі, і віктарына. Закочыўся дзень гульнёвай дыскатэкай “Танцуем разам!”

Вялікая ўвага надавалася не толькі прапагандзе культуры і здаровага ладу жыцця, але і вывучэнню правілаў дарожнага руху, пажарнай бяспекі. У рамках Тыдня дзіцячай бяспекі, які праводзіўся на тэрыторыі раёна з 26 кастрычніка па 1 лістапада прайшла сустрэча з УІМ Кіраўскага РАУС маёрам міліцыі Катаражуком С.В.

Відавочна, што умацоўваць здароўе нельга без спорту. Нашы дзеці прымалі актыўны ўдзел у спартыўна-забаўляльных мерапрыемствах, штодня праводзілася зарадка. заняткі “Пяць хвілін пра бяспеку”, захоўваліся правілы асабістай гігіены.   

           Работа прышкольных лагераў немагчымая без суладнай і добра арганізаванай працы ўсіх работнікаў установы адукацыі і іншых структур.  У сувязі з гэтым, мы дзякуем, работнікаў школьнай сталовай, якія гатавалі смачныя і карысныя сняданкі і абеды, калектыў настаўнікаў, работнікаў культуры,якія прымаліўдзел у працы прышкольнага лагера.

Спадзяемся, што дні, праведзеныя ў лагеры, запомняцца нашымвыхаванцам незабыўнымі ўражаннямі, карыснымі справамі і прыемнымі ўспамінамі.  

 

                                     Ала Макаронак, выхавацель   аздараўленчага лагера "Дружба"   

                                     ДУА "Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Г. А. Худалеева"

Разделы сайта