Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.04.2021

Выратавальнікі правялі заняткі ў раённым кабінеце асноў бяспекi жыццядзейнасцi.

Для вучняў 4 і 7 класаў установы адукацыі былі праведзены заняткі ў кабінеце АБЖ з г. Кіраўску.

 На гэтым занятку выступілі прадстаўнікі райгазу, Кіраўскага раённага адзела па надзвычайных сітуацыях, раённага энергагазавага нагляду і медыкі.

Праехаць шмат кілометраў на заняткі ў кабінет АБЖ – гэта сапраўдная прыгода ў краіну бяспекі. Кожны з вучняў атрымаў шмат карысных ведаў, якімі яны абавязкова падзеляцца з бацькамі.

Прадстаўнікі райгаза паведамілі дзецям, аб бяспечным выкарыстанні газа ў побыце. Прадстаўнік энергагазавага нагляду расказаў школьнікам пра бяспечнае карыстанне электрычных прыбораў. Медыкі вялі размову пра захаванне свайго здароўя і як дапамагчы чалавеку сберагчы сваё жыццё пры атрыманне розных траўмаў.

Ў сваю чаргу прадстаўнік РАНС расказаў вучням правілы бяспечнага жыццядзеяння, напомніў аб тым, што нельга паліць травы і гуляць з запалкамі. А таксама расказаў якія месцы вельмі небяспечныя для гульняў і якія няшчасці могуць здарыцца, калі не выконваць правілы бяспекі жыццядзейнасці.

Кожны з ўздельнікаў мерапрыемства раздавалі дзецям лістоўкі і памяткі з правіламі бяспекі.

Разделы сайта