Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.02.2022

Неделя белорусского языка и литературы

 Ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Напярэдадні правядзення тыдня была праведзена грунтоўная папярэдняя падрыхтоўка, адбор матэрялу для выкарыстання ў рамках тыдня, прэзентацый, раздатачнага матэрыялу.

 Мэтай правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры з’яўлялася: стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальных і пазнавальных здольнасцей навучэнцаў, навыкаў міжасабовых стасункаў, узаемадзеяння,камунікатыўных уменняў, выхавання павагі да роднай мовы і гістарычнай культурнай спадчыны Беларусі. Тыдзень беларускай мовы і літаратуры праходзіў у адпаведнасці з планам.

 Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які пачаўся з акцыі “Усміхніся, павітайся па-беларуску- і атрымай...”.Раніцай вучняў і настаўнікаў сустракала дзяўчынка ў нацыянальным адзенні. Вучні віталіся на беларускай мове, жадалі добрага настрою, здароўя і атрымлівалі смачныя цукеркі.У гэты ж дзень дзеці на выставе малюнкаў” Па старонках літаратурных твораў” узгадвалі знаёмыя персанажы з твораў, якія яны чыталі.

На другі дзень навучэнцы наведалі відэазону ’Тод гістарычнай памяці”, дзе ім быў прадстаўлены дакументальны фільм пра Беларусь. Пасля прагляду фільма настаўнікі беларускай мовы і літаратуры паразважалі з дзецьмі ,чым можна здзівіць і заахвоціць замежных гасцей у нашай краіне.

Потым вучні 5- 6 класаў знаёміліся з выставай “Беларускае -самае маё..”. Даведаліся пра пісьменнікаў-юбіляраў, пра іх творы, а творы на ваенную тэму некаторыя ўзялі пачытаць, што вельмі нас, настаўнікаў, узрадавала.

У этнаграфічным музеі дзеці 5-6 класаў разглядалі прылады працы, посуд, якім карысталіся даўней. Паглядзелі прэзентацыю” Беларускія рамёствы”. Зазначылі, што некаторыя нацыянальныя рамёствы існуюць і цяпер. Сапраўдная інтэлектуальная барацьба адчувалася ў гульні пад назвай ”Інтэлектуальны аўкцыён”. Вучні, адказаўшы на пытанні і рашыўшы задачы, зараблялі “таленты”. Адгадвалі, па падказкам настаўніка, што ляжыць у чароўнай скрыні, даведаліся не толькі пра знакамітых мастакоў і пісьменнікаў, але і пра птушак і жывёл Беларусі. Гульня прайшла весела і займальна. Інтэлектуальна мацнейшымі аказаліся навучэнцы 10 класа.

А на працягу тыдня дзеці і настаўнікі складалі сэрца любімых слоў“ Наша родная мова”. Дзеці з захапленнем запісвалі на”сэрцы” словы на роднай мове. Мы, настаўнікі, упэўнены, што вучні ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова, а самае галоўнае-дзеці сталі бліжэй да роднай мовы.

Пераможцы і актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны падарункамі. Гэта Ермалаева Аліна, Пыцель Ангеліна, Борэк Вадзім-10 клас, Хархалёў Аляксей, Царэнка Данііл, Волкава Алёна, Шынвізэ Багдан, Іваноў Арцём - 11 клас, Гур’янаў Аляксандр, Муха Стас - 9 клас.

Разделы сайта