Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.02.2016

Интересно и насыщено прошла неделя белорусского языка

Цікава і насычана прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Паўлавіцкай сярэдняй школе імя Г.А.Худалеева, які быў прымеркаваны да Дня роднай  мовы.

Шэраг мерапрыемстваў пад агульнай назвай “Гучы, мая родная мова!” пачаўся з прэзентацыі, падчас якой вучні пазнаёміліся з мерапрыемствамі, што адбудуцца на працягу тыдня.

Сярод вучэбных прадметаў родная мова карыстаецца вялікай папулярнасцю ў нашай установе адукацыі. А наколькі добра вучні ведаюць яе законы і правілы паказаў конкурс “Знаўцы роднай мовы”. Вучні 9 класа  прадэманстравалі трывалыя веды па прадмеце, чым парадавалі сваіх настаўнікаў.

Каб яшчэ раз паказаць дзецям прыгажосць роднай мовы і данесці да іх жывое, гаваркое слова,  на вялікіх перапынках у фае школы гучалі беларускія народныя песні і  вершы на роднай мове.

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у акцыі “Чытаем разам – чытаем па-беларуску!”, а вучні 5-11 класаў пісалі дыктант на тэму “Роднае слова”.

У пятніцу адбылася інтэлектуальная гульня “Скарбы роднай мовы” сярод вучняў 6-7 класаў. Свае веды паказвалі  дзве каманды “Буслы” і “Вясёлка”. Удзельнікі каманд спаборнічалі ў эрудыцыі па розных накірунках “Спадчына”, “Фальклор”, “Родная мова”, “Традыцыі”, “ Моўныя самацветы”. Перамогу святкавала каманда “Буслы”, але карысць ад гульні атрымалі ўсе прысутныя без выключэння.

      Асаблівым выдаўся дзень, калі да нас у госці завітаў вядомы ў нашым раёне аўтар шматлікіх вершаў, баек, сатырычных карацелек на злабадзённыя тэмы сучаснага жыцця Уладзімір Каралёў.

Былы настаўнік беларускай мовы сёння знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але вядзе вельмі актыўны лад жыцця. Уладзімір Міхайлавіч з уласцівай яму абаяльнасцю проста і шчыра   расказаў пра сябе, пра вядомых людзей, з якімі яго зводзіў лёс.

Пасля  чытаў свае творы, вёў размову пра родную мову і літаратуру. Дзецям было вельмі цікава даведацца аб тым, што натхняе аўтара да напісання вершаў, якія тэмы хвалююць паэта, ці лёгка  напісаць верш “на заказ”.

    Завяршыўся тыдзень конкурсам выразнага чытання баек сярод вучняў 5-9 класаў, які быў прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы.

Пераможцамі конкурсу прызнаны Макаронак Аляксандр, вучань 9 класа, Грэбень Лізавета і Якаўлева Марыя, абедзве вучаніцы 6 класа.

Спецыяльна для гэтага конкурсу вучні 3-4 класаў намалявалі ілюстрацыі паводле вядомых баек.

   Педагогі нашай школы вырашылі па-свайму выказаць павагу роднаму слову і ўсім дружным калектывам наведалі Магілёўскі тэатр драмы і камедыі  ў горадзе  Бабруйску.

  Усе мерапрыемствы  былі павучальныя, змястоўныя, цікавыя, а, галоўнае, прывівалі любоў да роднай мовы.Дзеці паказалі і даказалі, што яны не толькі добра ведаюць беларускую мову і літаратуру, але і з’яўляюцца патрыётамі сваёй зямлі.Самым актыўным удзельнікам былі выдадзены сертыфікаты на “10” і “9”  балаў па беларускай мове і літаратуры.

  Хочацца верыць, што вучні нашай школы і ў паўсядзённым жыцці будуць імкнуцца, каб роднае слова “гучала ў вяках”.

 

Разделы сайта