Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.02.2017

Дружеская встреча спортивных команд

  Вялікая каштоўнасць кожнага чалавека – здароўе. Вырасціць дзіця моцным, дужым, здаровым – гэта жаданне бацькоў і адна з вядучых задач нашай установы адукацыі.

  У Паўлавіцкай СШ прапагандзе здаровага ладу жыцця надаецца шмат увагі. Дзякуючы апантанаму ў сваёй справе настаўніку фізічнай культуры і здароўя Варонічу В.І. слава пра нашых спартсменаў разышлася далёка за межы раёна і вобласці. Спартыўная зала ніколі не пустуе. Вучні нашай школы, а таксама моладзь аг. Паўлавічы  і бліжэйшых навакольных вёсак кожны вечар збіраюцца ў школе, каб умацаваць сваё здароўе.Асабліва шматлюдна ў школе бывае зімой пасля здачы сесіі, калі амаль кожны выпускнік імкнецца прыйсці ў сваю любімую школу.  

 Папулярнымі ў нашай школе з’яўляюцца розныя віды спорту, але найбольшую цікавасць выклікае валейбол.

 2 лютага 2017 года ў спартыўнай зале сабраліся прыхільнікі здаровага ладу жыцця і аматары спорту, каб правесці чарговы юбілейны (дзясяты па ліку) сяброўскі турнір па валейболе. У турніры прымалі ўдзел чатыры каманды: каманда вучняў, каманда настаўнікаў, каманда выпускнікоў-студэнтаў і каманда былых выпускнікоў, а зараз работнікаў КСУП “Чырвоны баец”. Адны прыйшлі паўдзельнічаць у спаборніцтвах,  другія “толькі за перамогай”, але большасць (у тым ліку і балельшчыкі) проста за станоўчымі эмоцыямі і добрым настроем.

 Пачатак спаборніцтваў паказаў, што барацьба за перамогу будзе захапляльнай і цікавай. З першай гульні ініцыятыву захапіла каманда КСУП “Чырвоны баец”, у складзе якой былі толькі мужчыны. Не адставала і каманда студэнтаў.

 Спаборніцтвы праходзілі на высокім узроўні. У чарговы раз у якасці суддзі выступіў Валерый Разумейка, з якім наша школа супрацоўнічае на працягу многіх гадоў.

 Усе каманды паказалі добрую тэхнічную падрыхтоўку. Групы падтрымкі яростно перажывалі за свае каманды. Кожны забіты мяч выклікаў бурныя апладысменты гледачоў. У зале панавалі смех, шум, радасць. Усе былі шчаслівыя: гульцы, балельшчыкі, гледачы.

   Але спаборніцтвы ёсць спаборніцтвы. Як ні імкнуліся да перамогі прадстаўнікі КСУП “Чырвоны баец”, але ў выніку пераможная падача мяча Макаронка Ю.М. прыносіць перамогу самай дружнай і ўпэўненай у сваіх сілах камандзе настаўнікаў. Другімі былі прадстаўнікі КСУП “Чырвоны баец”, на трэцім – студэнты. Камандзе вучняў, на жаль, не хапіла вопыту і зладжанасці, хаця тэхніку яны паказалі даволі высокую. Дарэчы, самаму маладому ўдзельніку спаборніцтваў было 14 гадоў, а самаму “паважанаму” 52 гады.

 Усе каманды атрымалі каштоўныя і салодкія прызы, а галоўнае запал добрага настрою і    буру станоўчых эмоцый.  

   

 

 Ала Макаронак,

настаўніца беларускай мовы і

 балельшчык каманды студэнтаў.

 

Разделы сайта