Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.03.2018

Cвята “Гуканне вясны”

  З мэтай адраджэння народных традыцый і выхавання павагі да сваёй малой радзімы 17 сакавіка ва ўстанове адукацыі праводзілася тэатралізаванае прадстаўленне.

 У пачатковай школе вучні да свята “Гуканне вясны” падрыхтавалі песні-вяснянкі, птушак з паперы, якіх вешалі  на дрэвах, ладзілі беларускія народныя гульні. У госці да дзяцей завітала “Вясна”. Пасля свята дзеці з задавальненнем пілі чай з “жаваранкамі”, якія выпяклі іх матулі і бабулі.

   Навучэнцы V-VIIIкласаў правялі фальклорна-экалагічнае свята Саракі”, прымеркаванае да 22 сакавіка, калі, згодна павер’ям нашых продкаў, пачынаецца сапраўдная вясна. Напярэдадні свята вучні выраблялі птушак, завучвалі песні-вяснянкі і заклічкі.

  Дзяўчаты і  хлопцы сабраліся на  адкрытым месцы. Дзяўчаты спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну і развітваліся з халоднай зімой, і вадзілі карагоды. Спевы суправаджаліся падкідваннем уверх папяровых птушак — жаўрукоў, кулікоў галубоў.  Звычай падкідаць птушак павінен быў паскорыць прылёт «сарака выраяў», а значыць, і прыход цяпла. Потым сярод дзяўчат была выбрана “вясноўка” – самая прыгожая дзяўчына. На галаву ёй апранулі вянок і праспявалі ў яе гонар песню.

 Старэйшыя класы праводзілі даследванне ў этнаграфічным кутку “Спадчына”. Даведаліся аб асаблівасцях традыцый, звычаяў, абрадаў сваёй мясцовасці і народнай культуры Кіраўскага раёна.


Разделы сайта