Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.12.2018

Учащийся 6 класса Муха Станислав - дипломант областного конкурса

   Кожны чалавек ведае, што электрычнасць дае нам не толькі свет, але і неабходную энергію для работы большасці сучасных прыбораў. Пры гэтым відавочным фактам застаецца небяспека электрычнасці і яе здольнасць наносіць шкоду здароўю чалавека.

    Электратраўматызм у параўнанні з іншымі відамі траўматызму складае невялікі працэнт, аднак па ліку траўм з цяжкім, і асабліва смяротным, вынікам займае адно з першых месцаў.

  З мэтай павышэння ўзроўню ведаў па электрабяспецы РУП “Магілёўэнэрга” штогод праводзіць конкурс сярод навучэнцаў устаноў адукацыі ўсіх тыпаў. Радуе той факт, што вучні ўстановы адукацыі “Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Г.А.Худалеева” з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і прызёрамі гэтага конкурсу. Так і на гэты раз вучань 6 класа Муха Станіслаў пад кіраўніцтвам свайго класнага кіраўніка Макаронак Алы Расціславаўны ў лістападзе-снежні прымаў удзел ва ўсіх трох этапах конкурсу. На першым этапе ён прадставіў свой рэферат на тэму “Што такое электрычнасць і чаму яна небяспечна?” і стаў пераможцам. На другім этапе (віктарыне па электрабяспецы) ён быў першы ў сваёй падгрупе, хто правільна і хутчэй за ўсіх адказаў на ўсе пытанні.

   14 снежня Станіслаў разам з Алай Расціславаўнай прымаў удзел у трэцім этапе конкурсу, які праходзіў у г. Магілёве.

Фрагменты конкурсу

У “Сваёй гульні” Станіслаў прадэманстраваў добрую логіку і спрыт. У выніку ён быў адзначаны дыпломам ІІ ступені і каштоўнымі падарункамі.

Муха Станіслаў  з Алай Расціславаўнай Макаронак

 Электрычнасць - карысны, але адначасова і небяспечны сябар чалавека. Менавіта пагэтаму неабходна захоўваць шэраг правілаў, якія дапамагаюць звесці да мінімуму рызыку атрымання шкоды для здароўя і жыцця.

 

 

Людміла Іванова, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

ДУА “Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Г.А.Худалеева”

Разделы сайта